Сямейнае пахаванне Ельскіх. На гарадзішчы ва ўрочышчы Кобань, паверх гарадзішча ранняга жалезнага веку, месцяцца старыя каталіцкія могілкі з сямейнымі пахаваннямі Ельскіх. На пагорках — іншыя пахаванні. Могілкі знаходзяцца ў запусценні, акрамя пахаванняў Ельскіх. Паводле звычаяў таго часу, старэйшыя пахаванні (Караля і Станіславы) паўляжаць на зямлі і вялікія памерам, а пазнейшыя, паводле традыцый канца XIX — пач. XX ст. стаяць вертыкальна і меншыя памерам. Надпісы на помніках зробленыя па-польску, агароджаў няма.

Сярод адметных пахаванняў — магіла Аляксандра Ельскага (1834—1916) і яго жонкі Гелены з Калячынскіх (1838—1901).

Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.