Скалка — гарадзішча каля в. Скалка Светлагорскага раёна. Знаходзіцца за 4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі.
== Апісанне ==
Рэшткі вялікага ўмацаванага паселішча зафіксаваны на адгор’і высокай (11—12 метраў над урэзам вады) тэрасы правага берага р. Бярэзіны ва ўрочышчы Варацень. Гарадзішча прадстаўлена пляцоўкай эліпсападобнай формы памерам 117×163 м. Гарадзішча займае найбольш умацаваны прыродны ўчастак мясцовасці, дадаткова абаронены цяжкапраходнай забалочанай поймай у радыусе 2,5—3 км. З усходу ля падножжа тэрасы працякае безыменны ручай. З напольнага боку пляцоўкі гарадзішча захаваліся рэшткі абарончага вала. Яго памеры: 1) паўночна-заходняя частка: шырыня ля заснавання — 13—14 м, вышыня — 0,5—1,2 м; 2) паўднёвая частка: шырыня ля заснавання — 12—13 м, вышыня — больш за 1 м. Рэшткі рвоў не назіраюцца, магчыма, што пры будаўніцтве лагера рвы былі засыпаны за кошт скарачэння вышыні валоў. Паўночна-заходні ўчастак рва спланаваны поўнасцю. Сучасная паверхня гарадзішча задзернавана. Некаторыя ўчасткі пакрыты бятонна-плітачным і асфальтавым пакрыццём. Каля усходняга краю тэрасы размешчаны акопы перыяду Другой сусветнай вайны. Пляцоўка гарадзішча занята будынкамі лагера «Космас».
Атрыманыя падчас археалагічнай разведкі матэрыялы папярэдне дазваляюць вызн