Шыфр : 313В000777
Датаванне : першая палова 1-га тысячагоддзя н.э.
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Скалка

Скалка — археалагічны помнік, паселішча перыяду Сярэднявечча каля вёскі Скалка (Светлагорскі раён, Гомельская вобласць).

== Апісанне ==
Помнік займае пляцоўку 3-4-мятровага правага берага р. Бярэзіны і паўднёва-усходняга берага воз. Грэцкае. Паверхня помніка задзернавана. З захаду паселішча абмежавана грунтавой дарогай і сасновым лесам. Культурны слой прасочваецца на працягу 200 м уздоўж берагавой лініі, а ўглыб поймавай тэрасы да 90 м.
Сляды двухслойнага паселішча першай паловы І тыс. н.э. і сярэднявечча выяўлены за 1,5—1,8 км на поўнач ад в. Скалка ва ўрочышчы Грэцкае атрадам аддзела археалогіі Гомельскага абласнога краязнаўчага музея пад кіраўніцтвам А. І. Штыменка ў 1997 годзе.
У 1997 годзе пры выяўленні помніка быў закладзены шурф. Выяўлена 46 фрагментаў ляпной і кружальнай керамікі. Усе прадстаўленыя прыклады ляпной керамікі па сваіх марфалагічных адзнаках: слабапрафіляванасць, наяўнасць рэбрыстых форм, сляды касых насечак па краю венца — датуюцца ў рамках першай паловы І тыс. н.э. і належаць ніжняму гарызонту помніка. Верхні гарызонт паселішча ўстойліва датуецца па фрагментах кружальных вянцоў часам сярэднявечча.

Шыфр : 313В000777
Датаванне : першая палова 1-га тысячагоддзя н.э.
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Скалка
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.