Склады Лекерта — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва, размешчаны па вуліцы Карла Маркса, 17, на рагу з Фабрычным завулкам.
== Гісторыя ==
Пабудаваны ў другой палове XIX ст. на вуліцы Зялёнай. Станаўленне масавай піваварнай вытворчасці ў Магілёве звязана з імем Франца Міхайлавіча Лекерта. У 1862 г. Лекерт пабудаваў піваварны завод у Маскоўскім (Лупалаўскім) прадмесці на Шашэйнай вуліцы. Ёсць звесткі, што ў сярэдзіне ХIХ ст. на вул. Зялёнай былі складскія памяшканні для гатовай прадукцыі.
Да Кастрычніцкай рэвалюцыі ў былых піўных складах Лекерта была прыватная тытунёвая фабрыка. Перад Вялікай Айчыннай вайной там знаходзілася цукерачная фабрыка (у частцы будынка па Фабрычным завулку), а ў 1946 г. быў створаны Магілёўскі вінаробны завод. Першапачаткова прадугледжвалася перапрацоўка сыравіны на пладова-ягадныя віны.
У 1958 г. завод пачаў праводзіць тэхналагічную дапрацоўку і разліў вінаградных вінаў. У 1986 г. адбылося аб’яднанне піваварнага і вінаробнага заводаў са стварэннем Магілёўскага завода напояў. 1 верасня 1997 г. было створана дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне шляхам зліцця Магілёўскага завода напояў і Дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Магілёўаблхарчпрам». У 2004 г. піўзавод увайшоў у склад ААТ «Холдынг „Магілёўаблхарчпрам“», якое затым было перайменавана ў ААТ «Магілёўаблхарчпрам».
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры з элементамі класіцызму. Двухпавярховы прамавугольны Г-падобны ў плане будынак. Унутраная планіроўка калідорная. Будынак складзены з частак, якія знаходзяцца на розных узроўнях з перападам падлогі. З боку двара маюцца шматлікія сучасныя прыбудовы.
Фасады будынка, якія выходзяць на вуліцу Карла Маркса, аздобленыя тынкоўкай. Асноўная частка сцяны — цёмна-вохрыстая, на выступах светлая. На другой і трэцяй частках забудовы — прамавугольныя пілястры на вышыню двух паверхаў з вуглавым аздабленнем у выглядзе рамкі белага колеру.
Па перыметры будынка — ступеньчаты гзымс і звычайны прамы цокаль з аздабленнем «пад камень». Дах двухсхільны. Апошняя частка будынка мае глуху