Шыфр : 413Г000493
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : 1922
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Слонімскі_чыгуначны_вакзал

Будынак вакзала — помнік архітэктуры неабарока ў Слоніме. Размешчаны па адрасе вул. Вакзальная, 11. Пабудаваны ў 1922 г. з цэглы. Разам з вадацяжнай вежай, узведзенай у стылі мадэрн, складае адзіны архітэктурны ансамбль.

== Архітэктура ==
Вакзал уяўляе сабой прамавугольны ў плане мураваны будынак з мансардавым дахам складанага пластычнага малюнка.
Прасторавае развіццё кампазіцыі дасягаецца трохступеньчатым павышэннем аб’ёмаў, якое нарастае да цэнтра: ад адносна нізкіх бакавых крылаў праз цэнтральны аб’ём да мансардавага паверха.
У архітэктуры выкарыстаны стылізаваныя элементы барока. Франтальныя фасады маёць па цэнтры 2-павярховыя рызаліты з фігурнымі франтонамі, дэкарыраванымі валютамі, шарамі на пастаментах, філянговымі парапетамі. аднапавярховы аб’ём уваходнага тамбура завершаны «разарваным» франтонам. Фасады дэкарыраваны рустам, расчлянёны прамавугольнымі і арачнымі высокімі аконнымі і дзвярнымі праёмамі. Планіроўка калідорна-анфіладная. Квадратны ў плане вестыбюль у цэнтры кароткімі пераходамі злучаны з касавай залай, залай чакання. Службовыя памяшканні маюць асобныя ўваходы ў тарцах будынка. Цэнтральная лесвіца звязвае вестыбюль са службовым мансардавым паверхам.

== Літаратура ==
Кулагін А. М. Слонімскага вакзала будынак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 14. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. — стар. 679.
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].

Шыфр : 413Г000493
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : 1922
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Слонімскі_чыгуначны_вакзал
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.