
Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр — жаночы праваслаўны манастыр у Полацку (Беларусь), адзін з найбольш шанаваных манастыроў Рускай праваслаўнай царквы.
== Гісторыя ==
Заснаваны святой князёўнай Ефрасінняй Полацкай у 1125 г., калі яна пасялілася каля Праабражэнскай бажніцы ў Сяльцы. З цягам часу тут былі пастрыжаны ў манаства сёстры вялебнай Ефрасінні: родная Еўдакія (Градзіслава) і стрыечная Еўпарксія (Звеніслава) — адзіная дачка полацкага князя Барыса Усяславіча.
У 1161 годзе намаганнямі Св. Ефрасінні быў узведзены мураваны Спаса-Праабражэнскі сабор — найбольш захаваны помнік старажытнаполацкай архітэктуры. Яго будаўніком быў майстар Іаан.
У 1161 годзе на гэты храм Ефрасіння ахвяравала пазалочаны напрастольны крыж (Крыж Ефрасінні Полацкай) з часціцамі мошчаў шматлікіх святых і Жыватворчага Крыжа Хрыстова. Крыж быў выразаны тутэйшым майстрам-ювелірам Лазарам Богшам.
У XIII ст. крыж быў вывезены з Полацка ў Смаленск, а адтуль пазней у Маскву, а потым вернуты ў манастыр Іванам Грозным пасля захопу ім Полацка ў 1563 годзе.
У 1580 годзе, пасля ўзяцця Полацка (1579) Стэфанам Баторыям, манастыр перададзены езуітам. У 1654 годзе, пасля захопу горада маскоўскімі войскамі, зноў перайшоў да праваслаўных. У 1667 годзе, пасля вяртання Полацка войскамі Рэчы Паспалітай, зноў перададзены езуітам, у якіх заставаўся да 1820 года.
У 1820 годзе расійскія ўлады выгналі езуітаў з Полацку, манастыр перайшоў у дзяржаўную ўласнасць. У 1832 г. манастыр быў перададзены духоўнаму ведамству і ў 1840 г. адноўлены. У 1841 г. Крыж Ефрасінні Полацкай быў зноў вернуты ў Спаса-Праабражэнскі сабор.
У 1840-х гадах старажытная мясцовасць была прылічана да разраду першакласных. У манастыры размясцілася Спаса-Ефрасіннеўскае духоўнае вучылішча. У 1847 г. пры ігуменні Клаўдзіі (Шчыпаноўскай) была пабудавана Ефрасіннеўская трапезная царква.
У 1897 год