Шыфр : 212Г000898
Архітэктурны стыль : неавізантыйскі стыль
Датаванне : 1893–1897

Крыжаўзвіжанскі сабор — праваслаўны храм у цэнтры комплексу Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку, злева перад Спаса-Праабражэнскай царквой.

Гісторыя

Выгляд храма ў 1912  годзе на здымку С. М. Пракудзіна-Горскага

Храм пабудаваны ў 18931897 гг. паводле праекта віцебскага губернскага архітэктара У. Ф. Коршыкава. Закладка храма здзейснена 23 мая 1893 года праасвяшчэнным Антанінам (Дзяржавіным), епіскапам Полацкім і Віцебскім.

Архітэктура

Праект Крыжаўздзвіжанскага сабора

Помнік манументальнай архітэктуры руска-візантыйскага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Белакаменны, амаль цэнтрычны крыжовы ў плане храм завершаны 5 паўсферычнымі купаламі з пазалочанымі крыжамі. Цэнтральны шлемападобны купал на высокім 12-гранным светлавым барабане падтрыманы вуглавымі «апостальскімі» васьміграннымі вежамі з такімі ж купальнымі пакрыццямі. Тры ўваходы аформлены асобнымі прытворамі-рундукамі. Паўкруглая апсіда вырашана ў 2 ярусы, верхні з якіх завершаны конхавым купалам; па баках 2 нізкія рызніцы. На фоне «дашчатай» рустоўкі фасадаў вылучаюцца вузкія высокія арачныя аконныя праёмы, строеныя па цэнтры і здвоеныя па баках. У дэкаратыўнай аздобе фасадаў выкарыстаны закамарыарачныя ўваходныя парталыпаўкалонкі, круглыя медальёны. Па версе фасады акаймоўваюць прафіляваныя карнізы і зубчастыя фрызы. Гмах храма ўзняты на высокі філёнгавы цокаль, што надае будынку надзвычайную манументальнасць.

Інтэр’ер

Архітэктура інтэр’ера спрошчаная. Яго эстэтыка вырашана архітэктанічнымі сродкамі — унутраная прастора развіта ў сферычнае падкупалле, светлавы барабан якога падтрыманы праз парусы чатырма магутнымі крыжовымі ў сячэнні пілонамі; на магутнай арцы прытвора трымаецца галерэя хораў. Такімі ж аркамі адкрываюцца ў прастору сяродкрыжжа бакавыя прыдзелы і апсіда, якая асветлена круглым акном-люкарнай, вылучана драўляным 1-ярусным іканастасам спрошчанай мастацкай трактоўкі. Падлога выкладзена мармуровымі пліткамі.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
  • Полацкі Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. С. 467—468.
Шыфр : 212Г000898
Архітэктурны стыль : неавізантыйскі стыль
Датаванне : 1893–1897
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings