Манастырскі корпус (келейны корпус № 2) па вуліцы Еўфрасінні Полацкай, 89 корпус 4.
Будаўніцтва першага мураванага двухпавярховага корпуса, размешчанага за Крыжаўзвіжанскім саборам, датуецца канцом XVII – пачаткам XVIII стагоддзя і адносіцца яшчэ да часу панавання езуітаў у горадзе і ў самым манастыры. Вядома, што ў сярэдзіне XIX стагоддзя ў гэтым корпусе знаходзіліся келлі ігуменні і старэйшых манашак, трапеза, а таксама класы выхаванак Спаса-Ефрасіннеўскага вучылішча.
У 1925 (паводле іншых крыніц – у 1924) годзе манастыр быў закрыты, і ўсе будынкі, якія належалі яму, перададзены ваеннаму ведамству і розным дзяржаўным структурам. Сёстры былі вымушаны рассяліцца па Полацку і яго наваколлях.
У час Вялікай Айчыннай вайны Полацк быў акупаваны немцамі. У гэты перыяд у Полацкія епархіі назіралася некаторае ажыўленне царкоўнага жыцця. Сёстры Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра сталі вяртацца ў манастыр, манашкам дазволілі пасяліцца ў корпусе за саборам. Пасля вызвалення Полацка ў 1944 годзе з прычыны пашкоджання значнай часткі гарадскога жылога фонду рассяленне гараджан ажыццяўлялася і ў былых манаскіх карпусах.
Пасля 1955 года гарадская адміністрацыя распарадзілася закрыць Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, а насельніц перамясціць у Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр.
6 ліпеня 1989 года было прынята рашэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы аб адраджэнні Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра. Нароўні з аднаўленнем манастырскіх храмаў была таксама праведзена праца па бытавым добраўпарадкаванні мясціны. Перад прыездам другой часткі сясцёр з Жыровіц у 1991 годзе (першыя насельніцы прыбылі ў ліпені 1990 года) жылых келляў было вельмі мала. У манаскіх карпусах жылі мірскія людзі. Наспела неабходнасць вырашыць праблему высялення жыхароў і набыцці для іх хат і кватэр. Вядома, што з першага корпуса апошнія жыхары былі выселены ў 1992 годзе. Паступова сястрынскія карпусы былі цалкам адрамантаваны, было праведзена водазабеспячэнне і вырашаны пытанне з ацяпленнем.
Крыніцы
- Леонардов, Д. С. Памяти настоятельницы Полоцкого Спасо-Евфросиниевского монастыря игумении Евгении (Говорович). † 24 марта 1900 года. Витебск, 1900.
- Полоцкое Радование: Свято-Евфросиниевские Торжества 1910 года. Полоцк : Спасо-Евфросиниевский женский монастырь, 2010.
- НИАБ, ф. 2563, оп. 1, д. 6, л. 44. Летопись о монастыре. Формулярная ведомость о Полоцком Спасо-Евфросиниевском первоклассном женском монастыре за 1912 год.
- Архив Полоцкого Спасо-Евфросиниевского монастыря. Летопись Спасо-Евфросиниевского монастыря за 1989–2002 годы.
- Сестринские корпуса Полоцкого Спасо-Евфросиниевского монастыря