Шыфр : 210Г000621
Архітэктурны стыль : Полацкая школа дойлідства
Датаванне : ХІІ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Спаса-Праабражэнская_царква_(Полацк)

Спаса–Праабражэнская царква або Спаса-Ефрасіннеўская царква — праваслаўнае сакральнае збудаванне ў Полацку, узведзенае ў XII ст. і часткова перабудаванае ў XVII—XIX стст. (змянілася канструкцыя даху і форма купала). Аб’ект Дзяржаўнага спісу гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Знаходзіцца ў цэнтры комплексу Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра.

== Гісторыя ==
На просьбу Ефрасінні Полацкай мясцовы епіскап выдзяліў для будаўніцтва царквы вёску Сяльцо за межамі Полацка каля епіскапскай пахавальні, «идеже братия наша лежа, преже нас бывши епископи». «Жыціе Ефрасінні Полацкай» дае падставу меркаваць, што Ефрасіння магла распачаць узвядзенне ў 1128—1129 гадах па блаславенні епіскапа Міны. Імаверна, царкву заклалі пасля смерці бацькі Ефрасінні, князя Святаслава Усяславіча ў 1128 годзе:

Магчыма, царкву асвяціў паміж 1133 годам і пачаткам 1140-х гадоў епіскап Ілія, які ў гэты час (да 1145) займаў полацкую кафедру. Паводле іншых меркаванняў, царкву мог асвяціць пераемнік епіскапа Іліі Казьма, які быў полацкім епіскапам з 1143 па 1166 год. Аўтар «Жыція» апісвае гэту падзею наступным чынам:

Дакладна вядома, што царкву за 30 тыдняў збудаваў полацкі дойлід Іаан («муж нарочит именем Иоан, приставник над делатели церковными», т.зв. кіраўнік арцелі ўзвядзення цэркваў) па заказу прападобнай ігуменні Ефрасінні Полацкай.
У 1563—1579 гадах у манастыры ўжо не было манахаў, у 1580 годзе кароль і вялікі князь Стэфан Баторы перадаў яго будынкі Полацкаму езуіцкаму калегіуму. Вядома, што езуіты атрымалі комплекс у зруйнаваным стане. Неўзабаве яны аднавілі старажытную царкву і пакінулі ёй стары тытул — Панскага Перамянення.
У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) пасля захопу Полацка маскоўскім войскам у 1656 годзе па загаду цара Аляксея Міхайлавіча Спаса–Праабражэнская царкву паўторна асвяцілі як праваслаўную. Пасля вызваленне горада яна зноў знаходзілася ва ўладанні езуітаў, якія выкарыстоўва

Шыфр : 210Г000621
Архітэктурны стыль : Полацкая школа дойлідства
Датаванне : ХІІ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Спаса-Праабражэнская_царква_(Полацк)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты