Шыфр : 112Г000520
Архітэктурны стыль : Заходнепалеская школа дойлідства
Датаванне : 1783 год

Спаса-Праабражэнская царква — помнік народнага драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока.

== Гісторыя ==
На паўднёва-заходняй ускраіне вёскі в. Олтуш (Маларыцкі раён). Упершыню згадваецца ў 1668 г., перабудавана ў 1783 г., 1862 г. і 1868 г. Першапачаткова храм быў 3-зрубным — кубападобны бабінец, асноўны аб’ём, апсіда з тарцовай рызніцай. У 1889 г. да царквы пры ўваходзе праз тамбур прыбудаваная двух’ярусная званіца (васьмярык на чацверыку) з шатровым дахам.

== Архітэктура ==
Царква складаецца з трох прамавугольных у плане зрубаў. Асноўны зруб накрыты шатровым, бабінец — двухсхільным са шчытом на галоўным фасадзе, алтарны — трохсхільным дахамі, завершанымі фігурнымі вежачкамі. Сцены гарызантальна ашаляваныя і прарэзаныя прамавугольнымі вокнамі з разнымі ліштвамі.

== Інтэр’ер ==
Зала храма перакрыта корабавым размаляваным скляпеннем, бэлькі ўпрыгожаны разнымі стылізаванымі кветкамі. Над бабінцам размешчаны хоры з балюстраднай агароджай. Апсіда вылучана створаным у 1830-я гг. 3-ярусным іканастасам, аформленым разнымі пілястрамі. Ажурная разьба ўпрыгожвае царскія вароты. Абразы выкананы ў 16 — 18 ст., маюць залаты фон па ляўкасу. У бабінцы размешчаны абразы «Спас Нерукатворны», «Ражджаство Хрыстова», «Аплаканне і Спас Нерукатворны», «Зняцце з крыжа» (усе 17ст.), «Святы Лаўрэнцій» (1869), «Мікалай Цудатворац», «Архангел Міхаіл». Злева ад галоўнага ўвахода на заходняй сцяне размешчаны падпісны абраз «Прападобны Ануфрый» 1965 г., пад скляпеннем — абраз «Архангел Міхаіл» 16 — 17 ст.
Царква дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
НГАБ у г. Гродна, ф. 1. воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даве

Шыфр : 112Г000520
Архітэктурны стыль : Заходнепалеская школа дойлідства
Датаванне : 1783 год
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты