Шыфр : 612Г000099
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1793

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Ракаў (Валожынскі раён). Размешчана на цэнтральнай плошчы. Помнік архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму.

== Гісторыя ==
Пабудавана з цэглы як касцёл кляштара дамініканцаў у 1793 г. на месцы старажытнай царквы (упамінаецца пад 1465 г.) на сродкі парафіян і ахвяраванні князя Сангушкі і членаў ракаўскага брацтва Святой Ганны (50 тыс. руб.).
У 1866 г. перабудаваны ў праваслаўную царкву. У другой палове XIX ст. перад царквой, па яе падоўжнай восі, пабудаваная двух’ярусная пірамідальная брама.

== Архітэктура ==
Аднанефны прамавугольны ў плане храм з паўкруглай апсідай, да якой з паўночнага боку прымыкае рызніца, з паўднёвага — Мікольская капліца з трохграннай алтарнай часткай. Галоўны заходні фасад плоскасны, крапаваны пілястрамі, расчлянёны лучковымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах, завершаны шырокім трохвугольным франтонам; быў фланкіраваны вежамі (захаваліся ніжнія ярусы). Сцены расчлянёныя лучковымі вокнамі і пілястрамі ў прасценках.
Пры перабудове ў праваслаўную царкву быў надбудаваны купал з цыбулепадобнай галоўкай на драўляным васьмігранным барабане. Храм перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі і папружнымі аркамі. Над цэнтральным уваходам хоры, якія апіраюцца на трохпралётную аркаду.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 229-230.
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 612Г000099
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1793
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты