Шыфр : 113Г000187
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1911
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Спаса-Праабражэнская_царква_(Брашэвічы)

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Брашэвічы (Драгічынскі раён). Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1911 г. з цэглы.

== Архітэктура ==
Складаецца з трох аб’ёмаў: прытвора-званіцы, малітоўнай залы і трохграннай апсіды. У прасторавай кампазіцыі дамінуе шацёр званіцы з макаўкай і васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалам над асноўным аб’ёмам.
У дэкоры выкарыстаны элементы старажытнарускага дойлідства: аркатура, закамары, какошнікі, вуглавыя калонкі, нішы-крыжы. Зала асветлена двума ярусамі арачных аконных праёмаў. Іканастас створаны ў 1867 г. паводле праекта інжынера Кадрунцава (перанесены з папярэдняга храма).

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Шыфр : 113Г000187
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1911
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Спаса-Праабражэнская_царква_(Брашэвічы)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings