Шыфр : 113Г000162
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1896
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Спаса-Праабражэнская_царква_(Будча)

Царква Праабражэння Гасподняга — праваслаўны храм у вёсцы Будча (Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь), у цэнтры вёскі на могілках.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1896 г. з дрэва на месцы старога храма.

== Архітэктура ==

Помнік народнага дойлідства. Царква ўяўляе сабой пяцізрубны аб’яднаны ў цэнтрычную крыжовую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю храм. Асноўны кубападобны аб’ём завершаны васьмігранным барабанам з высокім шатром. Далучаныя да яго прырубы прытвора і апсіды накрыты двухсхільнымі дахамі. Тры ўваходы ў храм аформлены ганкамі з навісямі. Вертыкалізм храма падкрэслены шалёўкай сцен, дэкарыраваных разьбой на франтонах, фрызах, ліштвах стральчатых аконных праёмаў.
У малітоўную залу шырокімі прасветамі адкрываюцца бакавыя прыдзелы, апсіда і прытвор.

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл. — С. 153—154

Шыфр : 113Г000162
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1896
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Спаса-Праабражэнская_царква_(Будча)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты