Шыфр : 412Г000268
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1865
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Спаса-Праабражэнская_царква_(Дзярэчын)

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Дзярэчыне Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1865 годзе на сродкі дзяржавы на месцы двух папярэдніх храмаў, якія існавалі з пачатку XVII стагоддзя. Царкоўны пляц акаймаваны бутавай агароджай з брамай у 3 кілепадобныя аркі, спраектаванай грамадзянскім інжынерам Леанардам Кржыжаноўскім у 1875 годзе.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Кампазіцыя будынка складаецца з асноўнага квадратнага ў плане аб’ёму, прамавугольнай (звонку, унутры паўкруглай) апсіды і бабінца. Асноўны аб’ём накрыты чатырохсхільным дахам з купалам на драўляным светлавым 8-гранным барабане ў цэнтры і 4 галоўкамі па вуглах. Сцены будынка завершаны развітым карнізам з сухарыкамі. Паўцыркульныя аконныя праёмы размешчаны ў верхняй частцы, дэкарыраваны броўкамі ў выглядзе какошнікаў. У інтэр’еры 4 слупы падтрымліваюць канструкцыю сферычнага купала на ветразях. Над уваходам размешчаны хоры, якія адкрываюцца ў зальнае памяшканне арачным праёмам. Вуглавыя часткі перакрыты крыжовымі скляпеннямі (астатнія падшыты плоскай столлю). Алтарная і падкупальная часткі ўпрыгожаны фрэскавай размалёўкай.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 196—197.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 163—164. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл. — С. 187.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 412Г000268
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1865
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Спаса-Праабражэнская_царква_(Дзярэчын)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.