
Спаса-Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Язна Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.
== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1901 годзе з цэглы.
== Архітэктура ==
Царква — помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Храм чатырохчасткавы. Кампазіцыя будынка складаецца з шатровай званіцы, бабінца, асноўнага аб’ёму, пяціграннай апсіды з бакавымі прыдзеламі. Асноўны крыжападобны ў плане аб’ём пакрыты чатырохсхільным дахам, які завершаны цыбулепадобным купалам. Узбуйненыя элементы архітэктурнага дэкору (карнізы, фрыз, ліштвы, лапаткі) ствараюць насычаную пластыку экстэр’еру пабудовы.
== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 315.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.