Шыфр : 113Г000099
Датаванне : канец ХVIII стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Спаса-Праабражэнская_царква_(Медна)

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўная царква, помнік народнага дойлідства. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі Медна Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў 1848 годзе з дрэва на месцы драўлянай капліцы.

== Архітэктура ==
Архітэктурная выразнасць храма дасягаецца сродкамі прасторава развітай аб’ёмнай кампазіцыі. Да прамавугольнага ў плане зруба праз невялікі бабінец далучаецца зграбная 1-ярусная званіца аднолькавай вышыні з асноўным аб’ёмам і накрытая 2-схільным гонтавым дашкам з макаўкай па цэнтры. Эфектна выглядае рытмічнае спалучэнне 3-вугольных абшытых «у елку» франтонаў гонтавых дахаў. Вальмавы схіл над алтарнай сцяной завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Элемент асіметрыі ў кампазіцыю храма ўносіць левая прыбудова нізкай рызніцы пад 1-схільным дахам. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны невялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, па вуглах абшыты дошкамі.

== Інтэр’ер ==
Унутры брусчатыя неашаляваныя сцены малітоўнай залы афарбаваны алеем. Апсіда ўнутры храма вылучана простым дашчатым іканастасам. Абраз 17—18 ст. «Іаан Багаслоў» і 3 святочныя абразы ў сярэбраных рызах на паўднёвай сцяне малітоўнай залы.

== Літаратура ==

Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн.: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл.

Шыфр : 113Г000099
Датаванне : канец ХVIII стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Спаса-Праабражэнская_царква_(Медна)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты