Шыфр : 212Г000137
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : другая палова ХVIII стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Спаса-Праабражэнская_царква_(Смальяны)

Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга — праваслаўны храм, помнік архітэктуры. Размешчана ў паўночна-ўсходняй частцы вёскі Смальяны (Аршанскі раён, Віцебская вобласць). Пабудавана ў 2-й палове 18 стагоддзя з дрэва.

== Гісторыя ==
У 1930-х гадах будынак быў адабраны ў Царквы і ў ім працаваў спіртзавод.

== Архітэктура ==
Помнік народнага дойлідства стылю барока. Манументальны крыжова-купальны будынак 3-яруснай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Першы ярус — абхадная галерэя-гульбішча пад 1-схільным дахам, другі — 4-гранны аб’ём, завершаны па гранях трохвугольнымі франтонамі і фланкіраваны з франтальнага фасада дзвюма 2-яруснымі (васьмярык на чацверыку) шатровымі вежамі, трэці — 8-гранны светлавы барабан, накрыты звонападобным гранёным купалам. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі адзінарнымі і здвоенымі аконнымі праёмамі, паўкруглымі люкарнамі.

== Інтэр’ер і іканастас ==
У інтэр’еры акаймаваны балюстрадай светлавы барабан з купальным перакрыццем падтрыманы аркай і 2 слупамі. Апсіда вылучана ярусным разным іканастасам, пры ўваходзе размешчаны хоры. Купальны плафон і грані барабана пакрыты размалёўкай «Дванаццаць апосталаў» (18 ст.). Абразы «Жанчыны-міраносіцы» (канец 18 ст.), «Каранаванне Маці Божай» (18 ст.), «Укрыжаванне» (19 ст.), «Святы Мікалай» (1851), «Тайная вячэра» (1-я палавіна 19 ст.). Напрастольны крыж 1-й палавіны 19 ст.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2007. — С. 373.
Спаса-Праабражэнская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 115.
Спаса-Праабражэнская царква // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 466—467.

Шыфр : 212Г000137
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : другая палова ХVIII стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Спаса-Праабражэнская_царква_(Смальяны)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты