Шыфр : 112Г000258
Архітэктурны стыль : Заходнепалеская школа дойлідства
Датаванне : 1725 год,ХІХ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Спаса-Праабражэнскі_манастыр_(Хмелева)

Спаса-Праабражэ́нскі манасты́р у Хме́леве, Хме́леўскі манасты́р — мужчынскі манастыр у вёсцы Хмелева Жабінскаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У манастыры захоўваецца Спіс міратачывай Чанстахоўскай іконы Божай Маці. Паводле падання Чанстахоўская ікона адносіцца да ліку тых сямідзесяці ікон, якія былі напісаны апосталам Лукой.
Было знята два фільмы, прысвечаныя настаяцелю манастыра Серафіму і яго абіцелі — «Серафімавы браты» і «Адзін дзень з жыцця манаха».

== Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга ==
На заходняй ускраіне вёскі, каля могілак. Пабудавана ў 1771 — 1774 гг. з дрэва, перабудоўвалася ў 1860-я гг., адрамантавана ў 1985 г. У 19 ст. перад царквой адасоблена пастаўлена драўляная двух’ярусная званіца каркаснай канструкцыі. Па пастанове Сінода Беларускага Экзархата 2.3.2000 г. пры царкве створана Спаса-Праабражэнская мужчынская пустынь.

=== Архітэктура ===
Помнік народнага дойлідства з рысамі стылю барока. Мае цэнтрычна-крыжовую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю з пяціграннай апсідай і бакавымі рызніцамі. Сяродкрыжжа вальмавых бляшаных дахаў завершана фігурнай барочнай вежай з макаўкай. Да галоўнага фасада дабудаваны нізкі шырокі прытвор з лесвічным каскадам. Вертыкальна ашаляваныя фасады члянёны прамавугольнымі і стральчатымі акрннымі праёмамі і бусамі-сцяжкамі ў прасценках, па вуглах дэкарыраваны руставанымі лапаткамі. Храм узняты на высокі падмурак.

=== Інтэр’ер ===
У інтэр’еры 2 калоны падтрымліваюць бэлькі прасветаў бакавых прыдзелаў, над уваходам хоры. Драўляны іканастас, створаны ў 1830-я гг., вылучае апсіду. Абразы 18 — 19 ст. : «Маці Божая Чэнстахоўская», «Архідыякан Сцяфан», «Феадосій Чарнігаўскі» У 1889 г. ў асноўны ківот быў памешчаны абраз «Маці Божая», набыты прыхаджанамі ў гонар выратавання імператара Аляксандра II ад забойства ў 1888 г.

== Царква ў гонар Чанстахоўскай іконы Маці Божай ==
Перад Праабраж

Шыфр : 112Г000258
Архітэктурны стыль : Заходнепалеская школа дойлідства
Датаванне : 1725 год,ХІХ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Спаса-Праабражэнскі_манастыр_(Хмелева)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты