Спаса-Узнясенская царква — праваслаўны храм у в. Яршэвічы Валожынскага раёна. Размешчана на ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў другой палове XIX ст. з бутавага каменю.
== Архітэктура ==
Царква — помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.
Храм падоўжна-восевай кампазіцыі, складаецца з шатровай трох’яруснай вежы-званіцы (васьмярык на 2 чацверыках), нізкага бабінца, кубападобнага асноўнага аб’ёму і пяціграннай апсіды. Асноўны квадратны ў плане аб’ём накрыты чатырохсхільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай па васьмігранным барабане. На фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: вуглавыя лапаткі, аркатурныя фрызы, ліштвы здвоеных арачных аконных праёмаў.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
А. М. Кулагін. 520. Царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 1. — 284 с.: іл.