Шыфр : 113Г000268
Архітэктурны стыль : Заходнепалеская школа дойлідства
Датаванне : 1818
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Спаса-Узнясенская_царква_(Ляхавічы)

Спаса-Узнясенская царква — праваслаўны храм у в. Ляхавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1818 г. з дрэва. Да 1990-х не дзейнічала.

== Архітэктура ==

Помнік народнага дойлідства. Вырашана васьмігранным аб’ёмам, да якога далучаны пяцігранная апсіда з бакавой рызніцай і квадратны прытвор. Агульны гонтавы дах завершаны па цэнтры васьмігранным барабанам з цыбулеападобнай галоўкай. Вертыкальныя ашаляваныя сцены апяразаны прафіляваным карнізам і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

=== Інтэр’ер ===
Зала перакрыта драўляным самкнутым скляпеннем, апсіда вылучана драўляным іканастасам, выкананым у 1830-я гг.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 113Г000268
Архітэктурны стыль : Заходнепалеская школа дойлідства
Датаванне : 1818
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Спаса-Узнясенская_царква_(Ляхавічы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты