Шыфр : 411Г000003
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : канец ХІ–ХІХ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Стары_замак_(Гродна)

Стары́ за́мак у Гро́дне, за́мак Бато́рыя — адзін з найстаражытнейшых помнікаў архітэктуры ў Беларусі, комплекс абарончых збудаванняў, культавых і свецкіх будынкаў XI—XIX стагоддзяў. Размешчаны ў гістарычным цэнтры Гродна па адрасе: вуліца Замкавая, 21.
Стары замак з’яўляецца адзіным (за выключэннем размешчанага на суседнім пагорку Новага замка) захаваным каралеўскім замкам на землях Беларусі. Доўгі час замак быў рэзідэнцыяй вялікіх князёў літоўскіх і каралёў польскіх, і такім чынам адыгрываў важную ролю ў жыцці чатырох сучасных народаў: беларускага, літоўскага, польскага і украінскага. У часы сярэднявечча гродзенскі стары замак стаяў у авангардзе барацьбы ўсходнееўрапейскіх народаў з Тэўтонскім ордэнам, набыўшы з часам славу легендарнага. «Замак Гартэн», як яго называлі прускія храністы, атрымаў сярод еўрапейскага рыцарства славу непрыступнай цвярдыні, паход на які лічыўся справай гонару кожнага тэўтона. Усяго з канца XIII і да пачатку XV стагоддзяў Гродна і яго замкі вытрымалі каля дваццаці нападаў крыжакоў.
Замак размешчаны на высокім і стромкім узгорку на правым беразе Нёмана пры ўпадзенні ў яго рэчкі Гараднічанкі. Пачаў будавацца ў часы Старажытнарускай дзяржавы. Замак неаднаразова руйнаваўся, аднаўляўся і перабудоўваўся. У яго планіроўцы і архітэктуры выяўляюцца напластаванні многіх стагоддзяў. Тапаграфія мясцовасці вызначыла абрыс плану замка, блізкага да трохвугольніка. Працягласць замкавых сцен дасягала амаль 300 м пры сярэдняй таўшчыні каля 3 м. Сцены мелі неаднолькавую вышыню і завяршаліся зубцамі. Ад горада замак падзяляўся ярам і глыбокім ровам. Паводле гістарычных дакументаў вядомы не менш як шэсць яго розных варыянтаў.
У пачатку XII стагоддзя стаў княжацкай рэзідэнцыяй Гарадзенскага княства. Тут былі ўзведзены княжацкі церам, Ніжняя царква, Верхняя царква, іншыя жылыя і гаспадарчыя пабудовы. У гэты час у замку была пабудавана мураваная сцяна з плінфы, аналагаў якой не было сярод іншых усходнееўрапейскіх збудаванняў.
Да нашых дзён захаваліся палац, фрагменты абарончых сцен, руіны Ніжняй і Верхняй цэркваў, княжацкіх пакояў, мост і замчышча. Самымі вядомымі ўладальнікамі замка былі вялікі князь Вітаўт і кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый, а таксама славуты абаронца замка Давыд Гарадзенскі.
Цяпер у замку размяшчаецца Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Традыцыйна ўвесь комплекс збудаванняў на Замкавай гары захаваў назву Стары замак.

== Гісторыя ==

=== Летапісныя згадванні пра Горадзен. Загадка месцазнаходжання летапіснага Горадна ===

Нараджэнне Гродна — самая сапраўдная таямніца, якая доўгі час выклікала спрэчкі археолагаў. Не захавалася падрабязных летапісных звестак, легенд ці паданняў пра ўзнікненне Гродна. Толькі археалагічныя знаходкі дазваляюць рабіць высновы аб тым, што ўяўляў горад Горадзен у XII стагоддзі, але не высвятляюць пытанне аб назве горада. У 1127 годзе паселішча ўпершыню згадваецца як Горадзен.
Першая згадка ў летапісах пра гарадзенскіх князёў адносіцца да 1116 года: «Том жа лёце Володимер (Манамах) отда дщерь сваю Огафью за Всеволодка». Усевалад, сын Давыда Ігаравіча, гэтак жа як і Агаф’я, быў праўнукам Яраслава Мудрага. Гарадзенскае княства знаходзілася ў арбіце палітыкі кіеўскіх князёў. У знакамітым паходзе на Полацк, арганізаваным кіеўскім князем Мсціславам Уладзіміравічам у 1127 годзе, калі ўдар на Полацкую зямлю планавалася зрабіць адначасова з чатырох бакоў («четырьми шляхі»), згадваецца і «Всеволодко из Городна»; гарадзенскія сілы названы пры гэтым на трэцім месцы пасля Уладзіміра-Валынскага і Турава. Такім чынам, тым часам Горадня ўжо існавала, і Гарадзенскае княства ўяўляла значную ваенна-феадальную адзінку.
Пацвярджэннем таму можа служыць факт, што ў ХІІ ст. на невялікім плошчы Старога замка знаходзілася сем вуліц-маставых, каменны княжы церам, а перад ім сцяна з плінфы, аналаг якой можна было знайсці хіба што ў Кіеве
.
Але звесткі летапісаў урыўкавыя і няпоўныя, і не давалі поўнага ўяўлення аб месцазнаходжанні горада. Відаць, таму і распачалася спрэчка паміж гісторыкамі ў XIX — пачатку XX ст., калі і дзе ўзнік летапісны Горадзен.

Большасць даследчыкаў сцвярджала, што горад, аб якім паведамляюць летапісы,— гэта Гродна над Нёманам. Такой думкі прытрымліваліся даследчыкі: В. Антаневіч, П. Сямёнаў, П. Баброўскі, З. Глогер. Падзяляў яе і Я. Арлоўскі, які на IX археалагічным з’ездзе ў Вільні прысвяціў гэтай тэме свой даклад.
Але існавала і другая група вучоных — М. Карамзін, С. Салаўёў, Н. Барсаў, якія лічылі, што вялікая аддаленасць нёманскай Горадні ад найважнейшых старажытнарускіх палітычных цэнтраў не дазваляе злучаць з ёй паведамленні летапісаў, а таму атаясамлівалі летапіснае Гродна з мястэчкам Гарадно, што знаходзіцца ў цяперашнім Столінскім раёне Брэсцкай вобласці — славутым цэнтры народнага ганчарства. Пазней да такога пункту гледжання далучыліся польскія даследчыкі Ю. Ядкоўскі і Г. Лаўмянскі.
Некаторыя гісторыкі (М. І. Ермаловіч і інш.) летапісныя дадзеныя 12 ст. адносілі да пінскай Гародні, а звесткі 13 ст. злучалі з Гародняй нёманскай. У пытанні пра месцазнаходжанне горада пасля 13 ст. сярод даследчыкаў рознагалоссяў не было.
Аднак з-за абмежаванасці пісьмовых крыніц ні адзін з бакоў не змог прывесці пераканаўчых довадаў на карысць сваёй пазіцыі. Відавочна, што гэтае пытанне магло быць канчаткова вырашана толькі пры дапамозе археалагічных даследаванняў абодвух населеных пунктаў.
Археалагічныя раскопкі, археалагічныя назіранні, праведзеныя ў Гродне над Нёманам сведчаць пра існаванне на гэтым месцы горада ў 11 ст., у той жа час у «пінскім» Гарадне такі старажытны культурны пласт не прасочваецца.

=== Узнікненне пасялення на Замкавай гары ===
Зручны для пабудовы паселішча ўчастак берагавога плато быў асвоены старажытным чалавекам яшчэ ў эпоху неаліту (7—4-е тыс. да н.э.). Аб гэтым сведчаць каменныя сякеры і рэшткі штрыхаванай керамікі эпохі ранняга жалезнага веку, якая датуюцца рубяжом нашай эры, а таксама нешматлікія кавалкі грубаляпнога посуду 6—8 ст..

Да канца I тысячагоддзя, калі славяне пачалі засяляць Панямонне, тут жылі балцкія плямёны. У ходзе каланізацыі славяне будавалі абарончыя паселішчы-крэпасці. Першая хваля славянскай каланізацыі ў Панямонні прыпадае на другую палову X стагоддзя, а вядомы гродзенскі гісторык Я. Ф. Арлоўскі, абапіраючыся на летапісныя звесткі, пісаў, што кіеўскія князі неаднаразова заходзілі ў Горадзенскую вобласць у 10—11 стагоддзі, называючы магчымыя даты — 983, 1038, 1040, 1044. Традыцыйна лічыцца, што паселішча на беразе Нёмана паселішча ўзнікла ўжо ў канцы X — пачатку XI ст, аднак некаторыя даследчыкі лічаць, што яно ўзнікла ў другой палове — канцы XI стагоддзя.
Першапачаткова яно ўяўляла сабою прыродную пляцоўку, штучна ўмацаваную з паўночнага боку ровам і невысокім валам, які апаясваў усю пляцоўку. Па вяршыні вала па перыметры паселішча быў збудаваны частакол. Паверхня пляцоўкі першапачатковага паселішча мела чашападобную форму, з прагінам у цэнтры. Забудова спачатку размяшчалася хаатычна, па ўсім дзядзінцы. Пазней абазначылася ўязная вуліца, якая выводзіла на невялікую плошчу ў цэнтры паселішча. Ад яе на захад, поўнач і ўсход адыходзілі кароткія правулкі. Не выключана, што на плошчы першапачаткова стаяў драўляны праваслаўны храм, які пазней саступіў месца му

Шыфр : 411Г000003
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : канец ХІ–ХІХ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Стары_замак_(Гродна)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты