Шыфр : 513В000589
Датаванне : ранні жалезны век, ранні феадалізм, VI стагоддзе да н.э. – І стагоддзе н.э., ХІ–ХІІ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свіслацкае_гарадзішча

Свіслацкае гарадзішча — археалагічны аб’ект каля в. Свіслач Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца на правым беразе р. Бярэзіны пры ўпадзенні ў яе р. Свіслач.

== Апісанне ==
Гарадзішча мысавае. Мае высокія стромкія схілы вышынёй 10-12 м з поўдня, захаду і ўсходу. Пляцоўка гарадзішча падтрохкутная, яе памеры 70×70 м. Умацаванні прасочваюцца з напольнага боку, на поўначы, з боку вёскі, прадстаўлены ровам глыбінёй каля 2 м, шырынёй да 13-17 м, а таксама валам вышынёй каля 2,2-2,5 м, шырынёй каля падэшвы 8-9 м. Уезд на гарадзішча размешчаны ў разрыве вала з напольнага боку.

== Гісторыя ==
Гарадзішча пачало функцыянаваць яшчэ ў раннім жалезным веку. У ніжнім культурным гарызонце падчас археалагічных раскопак вынайдзены рэчы адпаведнага часу (6 ст. да н.э. — 1 ст. н.э.) — жалезная шпілька з 5-падобным завітком, нож, шлакі, каменная зерняцёрка, фрагменты штрыхаванай керамікі. На гарадзішчы прадстаўлены матэрыялы і трэцяй чвэрці І тыс. н.э., што ў прынцыпе характэрна для аналагічных помнікаў на р. Бярэзіна і яе прытоках. У ХІ ст. працягваецца інтэнсіўнае асваенне рэгіёну, які складваецца ў дрыгавіцкім асяроддзі, аб чым сведчыць комплекс знаходак з могільнікаў. У той жа час (ХІ-ХІІ стст.) адбываецца паўторнае засяленне гарадзішча Свіслач і звязваецца яно з дзейнасцю менскага князя Глеба Усяславіча. Гарадзішча Свіслач адраджаецца ў якасці умацаванага памежнага пункта. На карысць гэтага меркавання сведчыць наяўнасць у наваколлі адпаведных межавых тапонімаў, а таксама адсутнасць (або нявыяўленасць) сінхроннага селішча (узнікненне яго датуецца не раней канца ХІV-ХV стст.). Па сацыяльна-гістарычнай тыпалогіі гарадзішча Свіслач адносяць да класічнай феадальнай сядзібы-замка старажытнарускага часу на падставе комплексу элітарных матэрыялаў, імпарту, зброі і рыштунку конніка, тыповых для побыту феадалаў, а таксама грунтуючыся на такіх момантах, як наяўнасць моцных ўмацаванняў, невялікая плошча пляцоўкі, аднабаковае развіццё рамяства (кастарэзнае ў дадзеным выпадку), адсутнасць рамеснага ўмацаванага пасаду, астэалагічны матэрыял, у якім пераважаюць косткі дзікіх жывёл.

== Археалагічнае вывучэнне ==

Першыя археалагічныя даследаванні у Свіслацкім рэгіёне правёў у 1892 годзе У. З. Завітневіч. Даследуючы басейн р. Бярэзіны, ён апісаў і пэўны ўчастак р. Свіслачы. Аднак

Шыфр : 513В000589
Датаванне : ранні жалезны век, ранні феадалізм, VI стагоддзе да н.э. – І стагоддзе н.э., ХІ–ХІІ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свіслацкае_гарадзішча
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты