Шыфр : 413Г000179
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1881
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Аляксандра-Неўская_царква_(Індура)

Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Індуры Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1881 годзе з цэглы на ахвяраванні мясцовага памешчыка А. І. Казлоўскага.
Першапачатковы праект храма, распрацаваны ў 1876 годзе, з-за падаражання будаўнічых матэрыялаў не быў прыняты і прапанаваны для рэалізацыі ў вёсцы Лунна (цяпер у Мастоўскім раёне). Другі праект храма, разлічаны на 350 прыхаджан, распрацаваны гродзенскім губернскім архітэктарам Іванам Калянкевічам у 1879 годзе. У 1880 годзе ён выканаў праект іканастаса.
У 2006—2007 гадах будынак царквы быў занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
У 2010 годзе быў выкананы вонкавы рамонт храма. У пачатку снежня 2012 года пачалася замена купалоў і рамонт даху.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавы храм падоўжна-восевай кампазіцыі: званіца, трапезная, малітоўная зала, пяцігранная апсіда. У сілуэце дамінуе шатровая званіца і цыбулепадобны купал на васьмігранным барабане, узведзены над пакатым чатырохсхільным дахам асноўнага кубападобнага аб’ёму. У яго архітэктуры выкарыстаны рытм арачных аконных праёмаў у кілепадобных ліштвах і фрыз з квадратных шырынак.
Пры праектаванні храма дойлід адышоў ад механічнага ўвасаблення тыповага праекта і зрабіў спробы спрасціць яго. Беламураваны храм узняты на бутавы каларыстычна насычаны цокаль і на апсідзе надзелены магутным каляровым акцэнтам — вялізным мастацкім пано на евангельскі сюжэт.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 413Г000179
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1881
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Аляксандра-Неўская_царква_(Індура)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты