Датаванне : 1854
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Аляксандра-Неўская_царква_(Крэва)

Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у в. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1854 годзе з бутавага каменю і цэглы, адноўлена ў 1928 годзе.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры позняга класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, які над алтарнай часткай увянчаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Да галоўнага фасада прыбудавана двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай. Архітэктурная выразнасць будынка дасягаецца кантрастным спалучэннем бутавай муроўкі (элемент вонкавай архаізацыі) і атынкаваных пабеленых элементаў дэкору: руставаных вуглавых лапатак, ліштваў арачных аконных праёмаў, карніза і фрыза.

== Інтэр’ер ==
Малітоўная зала перакрыта драўляным скляпеннем, апсіда вылучана драўляным іканастасам.

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Датаванне : 1854
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Аляксандра-Неўская_царква_(Крэва)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.