Шыфр : 213Г000140
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1864
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Аляксееўская_царква_(Смальяны)

Свята-Аляксееўская царква — помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Царква ў імя святога Алексія Маскоўскага размешчана ў паўднёва-заходняй частцы вёскі Смальяны (Аршанскі раён, Віцебская вобласць). Узведзена ў 1864 г. з цэглы. Прыпісная да Праабражэнскага храма.

== Архітэктура ==

Пабудавана па кананічнай 4-часткавай кампазіцыі: званіца, трапезная, малітоўная зала, гранёная апсіда. Сілуэт храма мае 2 вертыкальныя дамінанты — 2-ярусную 4-гранную шатровую званіцу і сферычны купал на 8-гранным светлавым барабане над 4-схільным дахам цэнтральнага кубападобнага аб’ёму. Фасады расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі. У інтэр’ер раскрыты светлавы барабан, падтрыманы 4 4-граннымі пілонамі і перакінутымі праз іх аркамі, скляпеннямі-ветразямі; трапезная і прыдзелы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках.

== Галерэя ==

== Літаратура ==

Свята-Аляксееўская царква // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 184.
Аляксееўская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 113.
Аляксееўская царква // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 465.

Шыфр : 213Г000140
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1864
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Аляксееўская_царква_(Смальяны)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты