Шыфр : 113Г000307
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1868
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Антоніеўская_царква_(Косава)

Свята-Антоніеўская царква — царква ў імя прападобнага Антонія Вялікага ў горадзе Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі.
Знаходзіцца ў цэнтры горада. Пабудавана ў 1868 годзе з цэглы на месцы папярэдняга храма (адзначаны ў 1597 годзе).

== Архітэктура ==

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм 4-часткавай падоўжана-восевай кампазіцыі, якая ўключае 2-ярусную чацвярыковую званіцу, прамавугольныя ў плане трапезную, папярочны асноўны аб’ём і апсіду. Званіца накрыта гранёным сферычным купалам з ліхтаром і макаўкай у завяршэнні. Асноўны аб’ём увянчаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. Галоўны ўваход у выглядзе арачнага праёма аформлены 2-схільнай навіссю на 2 калонках. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, здвоенымі і аб’яднанымі арачным абрамленнем у асноўным аб’ёме. У дэкоры фасадаў выкарыстаны руставаныя ліштвы, зубчастыя фрызы, прамавугольныя панэлі. Унутры памяшканні царквы аб’яднаны прасветамі, маюць плоскую бэлечную столь, пазбаўлены архітэктурнага дэкору.

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 205.

Шыфр : 113Г000307
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1868
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Антоніеўская_царква_(Косава)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты