Шыфр : 113Г000708
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1817
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Антоніеўская_царква_(Падгорная)

Свята-Антоніеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Падгорная, Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці.

== Гісторыя ==
Першапачаткова пабудавана як касцёл у 1817 годзе з бутавага каменю. У выданні «Гродненский православно-церковный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века» згадваецца мураваная царква з мураванай званіцай, абнесеная драўлянай агароджай, узведзеная ў в. Гавінавічы Слонімскага павета ў 1827 годзе памешчыкам Антоніем Свяжынскім. Пры царкве было заснавана царкоўна-прыходскае папячыцельства, працавалі дзве царкоўныя школы ў Колбавічах і Яжонах з 35 навучэнцамі хлопчыкамі і 10 навучэнцамі дзяўчынкамі, народнае вучылішча ў Гавінавічах. У склад прыхода ўваходзілі вёскі Гавінавічы, Басіны, Добры Бор, Колбавічы, Яжоны. Да царквы належала 987 прыхаджан мужчын і 1131 жанчын, а разам 2120 чалавек.

=== Святары ===
Памятныя кніжкі Гродзенскай губерніі захавалі імёны некаторых настаяцеляў Царквы ў імя прападобнага Антонія вёскі Гавінавічы (даты пададзены па гадах выхаду Памятных кніжак Гродзенскай губерні):

Стэфан Сямёнавіч Паеўскі (1882—1892),
Мікалай Кульчыцкі (1896),
Мікалай Нядзельскі (1897),
Аляксандр Бяляеў (1902—1908),
Мікалай Рудакоўскі (1909—1912),
Грох-Грахальскі (1915)

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры класіцызму. Уяўляе сабой прамавугольны ў плане будынак пад двухсхільным дахам. Атынкаваныя сцены таўшчынёй 1 м расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уваход арганізаваны праз невысокі прытвор.
У інтэр’еры алтарная частка вылучана салеяй і драўляным іканастасам. Абразы «Тайная вячэра» (пачатак 19 ст.), «Спас у цямніцы» (1890), фератрон «Маці божая з дзіцем» (18 ст., народны жывапіс і разьба).
З паўднёвага боку адасоблена пастаўлена званіца.

== Літаратура ==
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна. — Мн., БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. ISBN 985-6302-28-5. — С. 642.
Гродненский православно-церковный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века, издание второе, Воронеж 1899 г.
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Памятныя кніжкі Гродзенскай губерніі на 1882, 1890, 1892, 1896, 1897, 1902, 1904, 1906, 1908, 1909, 1912, 1915 гады.

Шыфр : 113Г000708
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1817
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Антоніеўская_царква_(Падгорная)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты