Шыфр : 512Г000518
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1825
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Ануфрыеўская_царква_(Сялец)

Свя́та-Ану́фрыеўская царква́ — праваслаўны храм у аграгарадку Сялец (былая в. Ануфрыева Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці). Узведзена як уніяцкая пры даўнім праваслаўным (з XVII стагоддзя — грэка-каталіцкім) манастыры. Помнік архітэктуры рэспубліканскага значэння.

== Гісторыя ==

Царква ўваходзіла ў склад колішняга Свята-Ануфрыеўскага манастыра — аднаго са старажытных праваслаўных манастыроў Беларусі. Паводле адной з версій, ён быў утвораны ў XIV стагоддзі князем Юрыем Смаленскім. Згодна з царкоўным паданнем, кляштар заснаваў у 1407 годзе мсціслаўскі князь Лугвен Альгердавіч у глухім лесе, на месцы, дзе яго сыну Юрыю Лугвенавічу з’явіўся Святы Ануфрый і паказаў дарогу дахаты. Пазней Юрый прывёз з Афона абраз святога Ануфрыя, які разам з партрэтамі фундатараў манастыра Юрыя і яго жонкі Сафіі захоўваўся ў найстарэйшай пабудове комплекса — невялікай драўлянай Свята-Ануфрыеўскай царкве.
У 1453 годзе князь Юрый ахвяраваў манастыру тры вёскі, ягоны сын Іван таксама павялічыў валоданні манахаў, якім у пэўны час належалі 11 тысяч дзесяцін зямлі, 2 дзесяціны леса, 1000 сялян мужчынскага полу, 3 фальваркі, 7 вадзяных млыноў і бровар.
Адзін з друцкіх князёў, Багдан Друцкі-Азярэцкі, у XVI стагоддзі вырашыў стаць манахам і прыняць духоўны сан у Ануфрыеўскім кляштары. Жыгімонт Ваза падтрымаў князя і паабяцаў у выпадку прыняцця сана падарыць яму манастырскія валоданні. Але як толькі кароль падпісаў паперы аб перадачы зямель Друцкаму, той перадумаў станавіцца манахам. Жыгімонт Ваза вярнуў манастыр сабе.
У 1635 годзе вялікі князь літоўскі Уладзіслаў Ваза перадаў манастыр ордэну базыльянаў.
Па звестках сярэдзіны XVIII стагоддзя, усе будынкі ў Свята-Ануфрыеўскім манастыры былі драўлянымі. На той час кляштару належаў суседні фальварак, дзейнічала царкоўнапрыходская школа, дзе ў 1803 годзе на «манастырскай вопратцы і харчаваннi» утрымлiвалася 10 дзяцей, якіх вучылі

Шыфр : 512Г000518
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1825
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Ануфрыеўская_царква_(Сялец)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты