Шыфр : 113Г000329
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1840
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Ануфрыеўская_царква_(Баршчэва)

Свята-Ануфрыеўская царква — праваслаўны храм у в. Баршчэва (Камянецкі раён). Размешчана на заходняй ускраіне вёскі, каля могілак.
Помнік архітэктуры позняга класіцызму.
Пабудавана ў 1840 г. з мясцовага бутавага каменю на сродкі вернікаў і мясцовай памешчыцы.

== Архітэктура ==

Царква вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. На галоўным фасадзе вылучаецца рызаліт прытвора, на тыльным — прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. Плоскасныя фасады раскрапаваны руставанымі лапаткамі і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, апяразанымі ліштвамі з замковымі камянямі. Атынкоўка і пабелка архітэктурнага дэкору кантрастна вылучае яго на фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен. Бляшаны дах па цэнтры завершаны двух’ярусным васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалам. Прамавугольны ўваходны праём і паўкруглая люкарна над ім вылучаны атынкаванымі ліштвамі.
Унутраная прастора з парамі драўляных слупоў размежавана на тры нефы. Апсіда вылучана драўляным разным іканастасам з паўкруглай салеяй перад ім. Над уваходам кансольна выступаюць хоры. Абраз 18 -19 ст. «Святая Магдаліна».
На восі царквы размешчана двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая брама-званіца з макаўкай, выкладзена з бутавага каменю майстрамі з г. Высокае Камянецкага р-на.

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. – Мн., БелЭн, 2007.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].

Шыфр : 113Г000329
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1840
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Ануфрыеўская_царква_(Баршчэва)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.