
Свята-Ціхвінскі жаночы манастыр ― праваслаўны жаночы манастыр у горадзе Гомелі.
== Гісторыя ==
У 1899 годзе са стараверскага мужчынскага манастыра быў утвораны праваслаўны жаночы. Быў закрыты пад канец 1920-х гадоў. У 1943 годзе быў часова адкрыты і ў пасляваенны час ізноў закрыты.
У 1992 годзе была арганізавана жаночая манаская грамада. Спачатку манастыр месціўся ў будынку Гомельскага епархіяльнага ўпраўлення, потым пераехаў ва ўласны будынак. 1 красавіка 1993 года грамада атрымала статус жаночага манастыра ў гонар Ціхвінскага абраза Божай Маці. У верасні 2004 года манастыру быў перададзены былы гомельскі Дом міласэрнасці з дамавым храмам.
== Святыні ==
Спіс Ціхвінскай іконы Божай Маці.
Спіс іконы Божай Маці «Знаменне».
Іконы з машчамі св. Іаана Кармянскага , св. Ефрасінні Полацкай.
Мошчы чарнігаўскіх святых: свяціцеля Феадосія, архіепіскапа Чарнігаўскага, прападобнага Лаўрэнція Чарнігаўскага і свяціцеля Філарэта.
Святая крыніца Казанскай іконы Божай маці.
== Зноскі ==