Шыфр : 213Г000087
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : ХІХ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Духаўскі_жаночы_манастыр_(Віцебск)

Свята-Духаўскі жаночы манастыр — праваслаўны манастыр горада Віцебска. Знаходзіцца на вуліцы Талстога. Заснаваны ў 1345 г., аднавіў дзейнасць у 2001 г. Пры манастыры дзейнічае хатняя царква імя святой роўнаапостальнай Вольгі.

== Гісторыя ==
Паводле мясцовага падання, манастыр заснаваны ў канцы 1380-х княгіняй Ульянай Аляксандраўнай, удавой вялікага князя літоўскага Альгерда, які пабудаваў галоўны храм манастыра — царкву Святога Духа. Быццам Ульяна прыкладна ў 1392—1393 прыняла ў манастыры схіму пад імем Марфа, неўзабаве памерла і была пахаваная ў манастыры.
У 1618 г. узнікла пытанне аб ператварэнні манастыра ва ўніяцкі-базыліянскі кляштар. Уніяты ўладкаваліся тут пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667).
У 1839 г. Свята-Духаўскі манастыр зноў стаў праваслаўным. Да сярэдзіны 19 ст. манастыр прыходзіць у запусценне: у 1855 годзе тут заставалася толькі шэсць пажылых манашак. Неўзабаве манастыр зачыніўся: спачатку тут размясцілася жаночая турма, затым — жаночае духоўнае вучылішча. У 1918 годзе будынак колішняга манастыра заняў Губвыканкам. У 1947 годзе Свята-Духаўскі храм быў разбураны.
3 мая 2001 г. Свята-Духаўскі жаночы манастыр быў адроджаны. У цяперашні час ён размяшчаецца ў будынку Духоўна-культурнага Цэнтра, дзе знаходзіцца царква імя святой роўнаапостальнай Вольгі і келлі манашак. Тэрыторыя манастыра паступова аднаўляецца.

== Архітэктура ==
Манастыр знаходзіцца ў мураваным будынку 19 ст. Мае развітую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю са складанай канфігурацыяй плана — 3 рознавялікія крылы, што абмяжоўваюць унутраны двор. Галоўны асіметрычны фасад расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі сандрыкамі і паўкруглымі нішамі. Плоскасць фасада падзелена на паверхі прафіляваным поясам і карнізам, завершана двума трохвугольнымі франтонамі. Будынак падзелены на шэраг секцый з самастойнымі ўваходамі, пераважна з двара. У архітэктуры выкарыстаны эле­менты класіцызму.

== Літаратура ==
Свята-духаўскі жаночы манастыр // Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2007. — С. 83—84.

Шыфр : 213Г000087
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : ХІХ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Духаўскі_жаночы_манастыр_(Віцебск)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings