
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Лоск Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
== Гісторыя ==
У паўночнай частцы вёскі. Пабудавана ў 1856 г. з бутавага каменю, з якога ж вымуравана і агароджа царкоўнага пагоста.
Рашэннем Мінскага абласнога савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны № 5 ад 07.09.2021 храму святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з прамавугольнай у плане аб’ёму малітоўнай залы пад двухсхільным дахам і трох’яруснай шатровай званіцы (васьмярык на 2 чацверыках). Шацёр званіцы і двухсхільны дах над алтарнай часткай завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на гранёных барабанах. Сцены апрацаваны руставанымі вуглавымі лапаткамі і аркатурнымі фрызамі, выкананымі з цэглы і атынкаванымі, якія кантрастна вылучаюцца на паліхромнай бутавай муроўцы сцен. Арачныя аконныя праёмы фасадаў, уваходны партал і круглыя люкарны абрамлены руставанымі ліштвамі.
== Інтэр’ер ==
Унутраная прастора перакрыта плоскай столлю.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
