Шыфр : 112Г000469
Архітэктурны стыль : Усходнепалеская школа дойлідства
Датаванне : XVII–XVIII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Георгіеўская_царква_(Сінкевічы)

Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Сінкевічы, Лунінецкі раён, помнік драўлянага дойлідства.
Храм разам са званіцай-брамай, размешчанай на адной восі з ім, пабудаваны ў XVIII ст. на вясковых могілках.

== Апісанне ==

Размешчана на ўсход ад вёскі, на могілках. Царква пры адсутнасці дэкору вылучаецца вытанчанасцю прапорцый, пластычнасцю малюнка, маляўнічай шатровай яруснасцю. Тут захоўваюцца абразы: «Дабравешчанне» (XVIII ст.), «Нараджэнне Хрыстова» (мяжа XVIII—XIX стст.), «Маці Божая з дзіцем», «Святыя Касма, Аляксей і Дзям’ян» (абодва XIX ст.).
Царква і званіца — помнікі народнага драўлянага культавага дойлідства палескай школы рэспубліканскага значэння.

== Архітэктура ==
Царква ўяўляе сабой трохзрубную пабудову з прамавугольнымі ў плане аб’ёмамі роўнай вышыні. Цэнтральны зруб завершаны невысокім чацверыком, накрыты чатырохсхільным шатром (унутры васьмісхільным). Алтарны зруб і бабінец пад вальмавымі дахамі з невялікімі гранёнымі галоўкамі.
З захаду, на адлегласці 10 метраў ад царквы, размешчана зрубна-каркасная званіца, звонку двух’ярусная, мае схаваны прамежкавы ярус і накрыта чатырохсхільным шатром. У 1978—1980 гг. сцены будынкаў вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі і аздобленыя падзорам.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 112Г000469
Архітэктурны стыль : Усходнепалеская школа дойлідства
Датаванне : XVII–XVIII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Георгіеўская_царква_(Сінкевічы)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings