Шыфр : 412Г000538
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : канец ХVIII стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Георгіеўская_царква_(Жыровіцы)

Свята-Георгіеўская царква — адна з цэркваў Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра ў Слонімскім раёне, помнік драўлянага дойлідства.
Жыровіцкая Георгіеўская царква пабудавана ў стылі барока ў канцы XVIII стагоддзя ў в. Жыровіцы (Слонімскі раён) на могілках. Уваходзіць у склад манастырскага комплексу, але планіровачна з ім не звязана.

== Архітэктура ==
Адназрубны прамавугольны ў плане храм з пяціграннай алтарнай прыбудовай, арыентаванай на захад. Накрыты агульным двухсхільным дахам з застрэшкам пры пераходзе да вальмавага пакрыцця апсіды. Трохвугольны франтон галоўнага фасада завяршае фігурная барочная вежачка на чацверыковым барабане. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі вокнамі і вертыкальнымі сцяжкамі-брусамі ў прасценках. Апсіда вылучана невялікім уступам, шырока раскрываецца ў залу.

Дэкаратыўны акцэнт інтэр’ера — накладны іканастас, дэкарыраваны разнымі ракайлямі, касічкамі; у завяршэнні круглая люкарна.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5., стар. 214.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 412Г000538
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : канец ХVIII стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Георгіеўская_царква_(Жыровіцы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты