
Свята-Іаана-Прадцечанская царква — праваслаўны храм у в. Бабруйшчына Глыбоцкага раёна, Віцебскай вобласці. Размешчана ў цэнтры вёскі. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Пабудавана ў 1873 г. з цэглы. Асвечана ў імя святога Іаана Прадцечы.
== Архітэктура ==
Храм 3-часткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі: прамавугольны ў плане аб’ём малітоўнай залы, 2-ярусная званіца і паўкруглая апсіда. Асноўны аб’ём накрыты 4-схільным дахам, які завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. У дэкары выкарыстаны элементы старажытнарускага культавай архітэктуры: какошнікі, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, фігурныя франтоны, паўкалонкі.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.