
Катэгорыя :
Культавыя збудаванні / Праваслаўная царква
Тып :
культавы будынак / царква
Месца :
Віцебская вобласць / Пастаўскі раён
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1875
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Іаана-Прадцечанская_царква_(Груздава)
Свята-Іаана-Прадцечанская царква — праваслаўны храм у вёсцы Груздава Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Царква пабудавана ў 1875 годзе з бутавага каменю і цэглы. Адноўлена ў 1996—1997 гадах.
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Прамавугольная ў плане пабудова з трох’яруснай вежай-званіцай (васьмярык на 2 чацверыках). Архітэктурны эфект заснаваны на спалучэнні паліхромнай бутавай муроўкі сцен з атынкаванымі і пабеленымі элементамі дэкору — вуглавымі лапаткамі, прафіляванымі карнізамі, ліштвамі арачных праёмаў. У сілуэце храма дамінуе пакаты шацёр званіцы з макаўкай у завяршэнні.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Катэгорыя :
Культавыя збудаванні / Праваслаўная царква
Тып :
культавы будынак / царква
Месца :
Віцебская вобласць / Пастаўскі раён
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1875
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Іаана-Прадцечанская_царква_(Груздава)