Шыфр : 612Г000609
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1742
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Іаана-Прадцечанская_царква_(Вішнявец)

Свята-Іаана-Прадцечанская царква — дзеючы праваслаўны храм у вёсцы Вішнявец Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана як уніяцкая царква.

== Гісторыя ==
Царква заснавана ў 1640 годзе нясвіжскімі бенедыкцінкамі, якім у 1590 годзе вёску перадаў ва ўладанне Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка. Новая царква пабудавана ў 1742 годзе і карэнным чынам перабудавана пад праваслаўную пасля скасавання уніі да 1850 года. Быў істотна зменены галоўны фасад, пазбаўлены свайго арыгінальнага завяршэння. Бакавыя вежы замянілі цыбулепадобныя галоўкі на глухіх барабанах, а франтон цэнтральнай часткі — невялікі паўцыркульны «какошнік». Аднак захавалася аўтэнтычная архітэктоніка храма ў выглядзе трохнефавай базілікі з вузкай пласцінай фасада-нартэкса.
У 1853 годзе Уладзіслаў Сыракомля пісаў пра гэту царкву:

Царква дзейнічае. Калісьці тут знаходзіўся цудатворны абраз Маці Божай (вядомы з канца XVII ст., лёс невядомы). Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

== Архітэктура ==

Помнік архітэктуры барока. Мураваная трохнефная базіліка з паўцыркульнымі апсідай і дзвюхвежавым галоўным фасадам, вырашаным як самастойны аб’ём. Цэнтральная кампазіцыйная вось галоўнага фасада вылучаная какошнікам. Па баках будынак увянчаны цыбулепадобнымі галоўкамі на высокіх цыліндрычных барабанах. Сцены звонку і ўнутры расчлянёныя пілястрамі, завершаныя развітымі прафіляванымі карнізамі. Аконныя праёмы з лучковымі, на галоўным фасадзе з паўцыркульнымі завяршэннямі.
У інтэр’еры чатыры масіўныя слупы вылучаюць цэнтральны неф, перакрыты цыліндрычным скляпеннем. Бакавыя нефы, значна ніжэйшыя і вузейшыя за галоўны, разам з нартэксам перакрытыя крыжовымі скляпеннямі. У процілеглай ад алтара частцы будынку вылучаны бабінец, дзе размешчаныя хоры, звязаныя з асношным памяшканнем вітымі лесвіцамі. Пластыка інтэр’ера захавалася ў першапачатковым выглядзе. Пілоны з боку цэнтральнага нефа апрацаваныя пілястрамі і стылізаванымі іанічнымі капітэлямі. Глухая агароджа хораў увязаная ў агульную кампазіцыю з цыліндрычнымі аб’ёмамі лесвіц. Лесвічныя шахты ўзвышаюцца да ўзроўню парапету хораў і абмежаваныя агульным прафіляваным карнізам. Парапет у цэнтральнай частцы мае пукатую паверхню.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 132
Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. — Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X. — С. 197—198.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл. — С. 236—237.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 612Г000609
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1742
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Іаана-Прадцечанская_царква_(Вішнявец)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.