Шыфр : 513Г000070
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1893
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Ільінская_царква_(Бабруйск)

Свята-Ільінская царква — дзейны праваслаўны храм у горадзе Бабруйску Магілёўскай вобласці, перавезены з вёскі Куляшоўка Клімавіцкага раёна. Знаходзіцца ва ўрочышчы Лукавая гара, на вуліцы Сікорскага, 30. Помнік драўлянага дойлідства.

== Гісторыя ==

=== Куляшоўская царква ===

Першапачаткова царкву ўзвялі на паўночна-ўсходнім ускрайку вёскі Куляшоўка ў 1893 годзе з дрэва. Спачатку ў ёй служыў святар Пётр Петрашэн, з 1899 года — Міхаіл Харашуноў, а з 1909 года — Васіль Рафаловіч. У календары для духавенства Магілёўскай епархіі на 1899 год паведамляецца: «Куляшоўская, Ільінская [царква], пабудавана ў 1894 годзе, драўляная; прыхаджан абодвух палоў 2371; царкоўнай зямлі 48 дзесяцін; адрас ст. Хатовіж, святар Міхаіл Харашуноў».
У пачатку 1930-х гадоў храм быў зачынены і зноў адкрыўся ў час Другой сусветнай вайны. Прыход царквы быў афіцыйна зарэгістраваны 2 лістапада 1946 года. Указам архіепіскапа Васіля настаяцелем царквы быў прызначаны святар Аляксандр Хобатаў. У 1947 годзе гэтую пасаду заняў Стахій Ільінкоў, а ў 1949 годзе — Уладзімір Забела.
Пры айцы Уладзіміры было складзена апісанне храма, дзе ён характарызаваўся як добранадзейны, «не пагражаў небяспекай і быў цалкам спраўны для правядзення набажэнстваў». Паведамлялася знешняе аблічча будынка: «царква драўляная, сцены, сечаныя з круглых бярвенняў, абліцаваны 30 мм дошкамі, дах бляшаны, з унутранага і знешняга бакоў пафарбавана алейнай фа

Шыфр : 513Г000070
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1893
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Ільінская_царква_(Бабруйск)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings