Шыфр : 112Г000293
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : другая палова ХVIII стагоддзя,1885 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Ільінская_царква_(Бялавічы)

Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у імя святога прарока Іліі ў вёсцы Бялавічы Івацэвіцкага раёна. Помнік народнага дойлідства з рысамі барока і класіцызму.
Пабудавана ў 2-й палавіне 18 ст. з дрэва на месцы уніяцкай драўлянай царквы 1630 года.

== Архітэктура ==
Помнік народнага дойлідства з рысамі барока і класіцызму. Вырашана адзіным прамавугольна-падоўжным зрубам, які пераходзіць у 2-гранную апсіду, 2-схільны дах над якой пераходзіць у вальмавы. Над франтонам галоўнага фасада ўзвышаецца чацверыковая купальная вежа з макаўкай. У 19 ст. да фасада дабудаваны аднолькавы па вышыні каркасны прытвор. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

== Інтэр’ер ==
У інтэр’еры сцены дэкарыраваны пілястрамі з разнымі капітэлямі. Пры ўваходзе на 2 слупах размешчана галерэя хораў.

== Брама-званіца ==
У 1885 г. перад царквой з мясцовага бутавага каменю ўзведзена трохярусная шатровая брама-званіца. Яе масіўны ніжні ярус прарэзаны шырокай праязной аркай і ўмацаваны контрфорсамі. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элементы архітэктурнага дэкору — лапаткі, руст, прамавугольныя панелі, ліштвы лучковых праёмаў.

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Шыфр : 112Г000293
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : другая палова ХVIII стагоддзя,1885 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Ільінская_царква_(Бялавічы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты