Шыфр : 513Г000517
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : першая палова ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Ільінская_царква_(Слаўнае)

Свя́та-Ільі́нская царква́ — праваслаўны храм у вёсцы Слаўнае Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Размешчаны на паўночна-заходняй ускраіне вёскі.

== Гісторыя ==
Першая згадка пра драўляную царкву ў Слаўным адносіцца да 1675 года, па іншых звестках будынак існаваў ужо ў 1665 годзе. Паводле мясцовай легенды, заснавальнікам храма з’яўляўся князь Лабуш. У правай частцы царквы захоўваецца каменная пліта, пад якой, як сцвярджаюць вяскоўцы, і пахаваны той самы Лабуш.
У 1-й палове XIX стагоддзя на месцы старога храма была пастаўлена новая царква, перавезеная з вёскі Гління мясцовымі шляхцічамі Іванскімі з-за таго, што Слаўнае размяшчалася значна бліжэй да іх маёнтка ў Курманаве. З 1877 года пры царкве пачала працаваць прыходская школа. Святаром храма з 1913 па 1918 гады з’яўляўся Аляксандр Галкоўскі, які выкладаў Закон Божы ў навакольных школах.
Дзейнасць прыхода прыпынілася на пачатку 1930-х гадоў, калі савецкія ўлады ператварылі царкву ў зернесховішча, але абразы засталіся некранутымі. У гады Другой сусветнай вайны набажэнствы ў ёй аднавіліся, і з таго часу храм больш не закрываўся.
У 2004 годзе адбылася рэстаўрацыя будынка, у ходзе якой ён быў афарбаваны, абноўлены вокны і дзверы, усталяваны новыя званы і крыжы. У 2007 годзе храм занеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. Настаяцелем царквы з’яўляецца іерэй Анатоль.
У Свята-Ільінскай царкве быў ахрышчаны Максім Гарэцкі, таксама ў ёй вянчаліся яго бацькі. У п’есе «Антон» пісьменнік апісвае храм у час богаслужэння:

== Архітэктура ==

Помнік архітэктуры класіцызму. Трохчасткавая падоўжана-восевая кампазіцыя храма сфарміравана прамавугольнымі зрубамі прытвора і малітоўнай залы, да якой далучана пяцігранная апсіда. Асноўны зруб завершаны купалам на васьмігранным барабане. Над бабінцам узвышаецца двух’ярусная чацверыковая званіца, завершаная купалам. Галоўны ўваход вылучаны невялікім чатырохслуповым ганкам. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстана гарызанатальная і вертыкальная шалёўка.
У прастору малітоўнай залы адкрываецца светлавы барабан з пакрытай размалёўкай скляпеністай канструкцыяй васьмерыка на чацверыку і парусамі, якая трымаецца на 6 калонах. На гранях чацверыка і васьмерыка — арнаментальна

Шыфр : 513Г000517
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : першая палова ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Ільінская_царква_(Слаўнае)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты