Шыфр : 213Г000129
Архітэктурны стыль : руска-візантыйская архітэктура
Датаванне : 1917
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Ільінская_царква_(Высокае)

Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Высокае Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі на перакрыжаванні галоўных вуліц.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў першай палове XIX стагоддзя з цэглы ўладальнікам маёнтка Канстанцінам Любамірскім. Адкрыта пасля заняпаду ў 1980-я гады.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кампазіцыйна складаецца з шырокага прытвора з аднаяруснай высокай васьміграннай званіцай над ім працяглай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, паўкруглай апсіды з бакавымі рызніцамі такой жа канфігурацыі. Над дахам узвышаўся купал (не захаваўся). Галоўны ўваход вылучаны 3-арачным рундуком з трохвугольным шчытом у завяршэнні, аналагічна завершаны 2 бакавыя ўваходныя парталы, размешчаныя па вуглах пры сачляненні трапезнай і асноўнага аб’ёму. Магутная архітэктурная пластыка ствараецца сродкамі адкрытай фігурнай цаглянай муроўкі. Неатынкаваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах са здвоенымі какошнікамі, насычаны дэкорам: пояс какошнікаў каля аснавання шатра званіцы, паясы шырынак, аркатурныя фрызы, пілястры.
У інтэр’еры памяшканні перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі (апсіда — конхай), аб’ядноўваюцца шырокімі арачнымі прасветамі. Падлога пакрыта каляровымі керамічнымі пліткамі.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Храм святого пророка Илии // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. — Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. — С. 74.

Шыфр : 213Г000129
Архітэктурны стыль : руска-візантыйская архітэктура
Датаванне : 1917
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Ільінская_царква_(Высокае)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings