Шыфр : 312Г000205
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1822
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Кацярынінская_царква_(Гадзічава)

Свята-Кацярынінская царква — помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваная ў 1822 годзе з цэглы ў вёсцы Гадзічава Гомельскага раёна.
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

== Архітэктура ==
Цэнтрычны квадратны ў плане аб’ём завершаны драўляным чатырохгранным плоскім барабанам. Галоўны і бакавыя фасады вылучаныя чатырохкалоннымі порцікамі дарычнага ордара, алтарны — рызалітам. Храм перакрыты пакатым шматгранным шатром. Плоскасныя атынкаваныя фасады расчлянёныя дзвюма ярусамі лучковых аконных праемаў з замковым каменем у ліштвах, аперазаныя міжпаверхавай цягай і прафіляваным карнізам з сухарыкамі.

== Інтэр’ер ==

У цэнтральную залу з плоскай столлю чатырма шырокімі аркамі раскрываюцца вузкія памяшканні прытвора, прыдзелаў з самастойнымі ўваходамі і апсіды, па баках якой вылучаныя невялікія рызніцы абапал апсіды, дзякоўская і хрысцільня — абапал прамавугольнага прытвора. Столь абапіраецца на 4 вуглавыя пілоны, цераз якія перакінуты аркі.
Помнік рэспубліканскага значэння.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 312Г000205
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1822
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Кацярынінская_царква_(Гадзічава)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты