Шыфр : 513Г000408
Датаванне : 1814 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Казьма-Дзям’янаўская_царква_(Гарадок)

Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква — праваслаўная царква ў вёсцы Гарадок Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Размешчана на заходняй ускраіне вёскі, на вуліцы Садовай, 57.

== Гісторыя ==
Царква вядома з сярэдзіны XVII стагоддзя. На цвінтары захаваліся магілы святароў, якія адносяцца да XVII—XVIII стагоддзяў.
У 1814 годзе мясцовы памешчык Жылінскі пабудаваў у мястэчку новую царкву, якая была адкрыта на прастольнае свята 14 лістапада. Храм быў узведзены архітэктарам Фёдарам Санкоўскім у гонар перамогі ў вайне 1812 года, удзельнікам якой быў сам Жылінскі.
Да 1860 года царква стала трухлявай і патрабавала капітальнага рамонту. У 1866 годзе на дзяржаўныя грошы храм перабудавалі, была дабудавана званіца. Таксама было набыта новае царкоўнае начынне, узведзены новы дом для святара. Аднак працы былі выкананы няяксана, і ў 1884 годзе на царкве зноў перакрылі дах, перабудавалі купалы. У 1905 годзе будынак ашалявалі, вакол збудавалі агароджу з брамай.
За савецкім часам храм дзейнічаў да 1940 года, калі памяшканне было перададзена пад яўрэйскую ганчарную майстэрню. Царкоўныя пабудовы былі знішчаны. З прыходам акупацыйных уладаў на

Шыфр : 513Г000408
Датаванне : 1814 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Казьма-Дзям’янаўская_царква_(Гарадок)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings