Шыфр : 112Г000550
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1758
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Крыжаўзвіжанская_царква_(Ахова)

Свята-Крыжаўзвіжанская царква — царква ў гонар Раства Найсвяцейшай Багародзіцы ў в. Ахова, Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Размешчана на могілках.

== Гісторыя ==
Царква пабудавана ў 1758 г. з дрэва як уніяцкая. У 1786 годзе пасля пажару перабудавана ў касцёл. У 1864 г. касцёл перабудаваны ў праваслаўны храм. У 1924 г. храм перайшоў да католікаў, а пасля вайны вярнуўся да праваслаўных.

== Архітэктура ==

Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства з рысамі стылю барока. Складаецца з працяглага прамавугольнага зруба, да якога далучаны 5-гранны апсідны прыруб з бакавымі рызніцамі, накрытыя агульным дахам. Над галоўным фасадам узвышаецца барабан, завершаны цыбулепадобным купалам. Ашаляваныя сцены расчлянёны аконнымі праёмамі ў ліштвах, з пілястрамі ў прасценках і апярэзаны прафіляваным карнізам з аркатурным фрызам. У інтэр’еры разны алтар 18 ст.

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. – Мн., БелЭн, 2007.

Шыфр : 112Г000550
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1758
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Крыжаўзвіжанская_царква_(Ахова)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты