Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у в. Дзяляцічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на могілках.
== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1876 годзе з дрэва. Побач з царквой пастаўлена двух’ярусная званіца з бутавага каменю. Прыпісана да Ільінскай царквы ў г.п. Любча.
== Архітэктура ==
Помнік народнага дойлідства. Да кубападобнага аб’ёму малітоўнай залы далучаны двух’ярусны бабінец і пяцігранная апсіда з 2 нізкімі бакавымі рызніцамі. Шатровы дах асноўнага зруба завершаны цыбулепадобным купалам на гранёным барабане. Уваход арганізаваны праз нізкую прыбудову прытвора. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі, дэкарыраваны вуглавымі лапаткамі. Абраз пачатку 19 ст. «Маці Божая з дзіцем».
== Званіца ==
Побач з царквой пастаўлена двух’ярусная званіца з бутавага каменю.
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.