Шыфр : 113Г000082
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1905
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дамачава

Дамачава — гарадскі пасёлак у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, за 52 км на поўдзень ад Брэста, за 3 км ад прыпыначнага пункта Дамачава, за 2 км ад аўтадарогі Брэст — Тамашоўка. Міждзяржаўны аўтадарожны і пасажырскі пункт пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь. Насельніцтва 1 222 чал. (2017).

== Гісторыя ==
Упершыню Дамачава згадваецца ў XVIII стагоддзі. Мясцовасць уваходзіла ў склад Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства. У 1788 годзе намаганнямі жыхароў Дамачава і навакольных вёсак пабудавана праваслаўная драўляная царква з капліцай.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дамачава апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Тут размяшчаўся кардонны пост, які кантраляваў выплату мытных падаткаў у сувязі з перасячэннем мяжы з Царствам Польскім.
У 1860 годзе мястэчка стала цэнтрам Дамачаўскай воласці Берасцейскага павета Гродзенскай губерні і маёнтка, якім валодаў князь Вітгенштэйн. У чэрвені 1861 года адбылося выступленне сялян супраць пана, якое было задушана ваеннай сілай. У 1863 годзе адкрыта народнае вучылішча. У XIX стагоддзі тут дзейнічалі каталіцкая капліца, царква і сінагога. Пракладанне чыгункі паспрыяла хуткаму эканамічнаму развіццю паселішча.
У 1905 годзе на месцы старога храма пабудавана драўляная праваслаўная Лукінская царква. Працавалі ўчастак сельскага ўрача, лячэбніца, валасны фельчар, раз у год дзейнічаў прызыўны ўчастак па воінскай павіннасці. Тут размяшчаліся ўчасткі судовых следчых, міравых пасрэднікаў, судова-міравой акругі, паліцэйскіх ураднікаў.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дамачава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Берасцейскага павета Палескага ваяводства.
У 1939 годзе Дамачава ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 года атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і стала цэнтрам раёна (з 1956 года ў Брэсцкім раёне). У Вялікую Айчынную вайну з 22 чэрвеня 1941 года да 23 ліпеня 1944 года пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 7 лютага 1967 года да гарадскога пасёлка далучаны пасёлак чыгуначнай станцыі Жалезная.

Мястэчка на старых здымках

== Насельніцтва ==

XIX стагоддзе: 1830 год — 129 муж., з іх духоўнага саслоўя 1, мяшчан-хрысціян і сялян 128; 1891 год — 1149 чал.; 1897 год — 1163 чал.
XIX стагоддзе: 1921 год — 1504 чал.; 1995 год — 1,3 тыс. чал.
XXI стагоддзе: 2006 год — 1,3 тыс. чал.; 2008 год — 1,2 тыс. чал.; 2016 год — 1 221 чал.; 2017 год — 1 222 чал.

=== Адукацыя ===
У Дамачаве працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.

=== Медыцына ===
Медыцынскія паслугі аказвае бальніца.

=== Культура ===
Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэка. Раней дзейнічаў і кінатэатр.

== Эканоміка ==
Прадпрыемствы харчовай і мясцовай прамысловасці.

== Славутасці ==
Каплічка
Касцёл Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (XIX стагоддзе)
Крыж у памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага
Свята-Лукінская царква (1905) —

Шыфр : 113Г000082
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1905
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дамачава
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.