Архітэктурны стыль : беларускае драўлянае дойлідства
Датаванне : другая палова XIX стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Міхайлаўская_царква_(Аўсямірава)

Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у імя святого архангела Міхаіла ў в. Аўсямірава Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

== Гісторыя ==
Пабудавана на вясковых могілках у 1-й палавіне XIX стагоддзя з дрэва. Прыпісана да царквы ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Радчыцк.

== Архітэктура ==
Помнік народнага дойлідства. Падоўжна-восевую кампазіцыю складаюць шатровая 2-ярусная 4-гранная званіца-прытвор, кароткі і нізкі бабінец, прамавугольная малітоўная зала, якая пераходзіць у трохгранную апсіду. Канёк вальмавага даху фланкіраваны цыбулепадобнай галоўкай і макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минскойдуховной семинарии архимандритом Николаем. Спб., 1864.

Архітэктурны стыль : беларускае драўлянае дойлідства
Датаванне : другая палова XIX стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Міхайлаўская_царква_(Аўсямірава)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты