Шыфр : 112Г000127
Архітэктурны стыль : Заходнепалеская школа дойлідства
Датаванне : 1701
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Міхайлаўская_царква_(Чэрск)

Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўная царква, помнік архітэктуры барока. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі Чэрск Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.

== Гісторыя ==
Пабудавана са званіцай з дрэва на мяжы 17—18 ст. (да 1701), адноўлена ў 1860-я гады.
Паводле даследавання К. Зданьскага, у Міхайлаўскай царкве яшчэ да Другой сусветнай вайны захоўвалася рукапіснае евангелле XVI ст., напісанае на старабеларускай і старапольскай мовах.
Унесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

== Архітэктура ==

Асноўны кубападобны зруб пераходзіць у працяглую 5-гранную апсіду з бакавой рызніцай, раней накрытыя агульным гонтавым дахам з вальмамі па гранях апсіды. Асноўны аб’ём і апсіда былі завершаны фігурнымі барочнымі купаламі. У 19 стагоддзі да галоўнага фасада дабудаваны непрапарцыянальна вялікі квадратны ў плане прытвор.

=== Інтэр’ер ===

Малітоўная зала перакрыта корабам скляпеннем старажытнай канструкцыі. Апсіда вылучана выкананым у 1830-я гадах драўляным разным іканастасам. Абразы 18—19 ст.: «Раство Іаана», «Спас Пантакратар», «Хрыстос у сілах», «Тайная вячэра», «Маці Божая Адзігітрыя», «Архангел Міхаіл», абразы апостальскага чыну іканастаса.

== Званіца ==

Асобна пастаўлена 3-ярусная званіца арыгінальнай вобразнай трактоўкі. Над ніжнім кубічным зрубам узведзены шырэйшы пірамідальны каркасны ярус-звон, раскрыты 4-пралётнай аркадай; над ім узвышаецца 3-і чацверыковы ярус з шатровым пакрыццём і макаўкай у завяршэнні.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн.: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл.

Шыфр : 112Г000127
Архітэктурны стыль : Заходнепалеская школа дойлідства
Датаванне : 1701
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Міхайлаўская_царква_(Чэрск)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты