Шыфр : 412Г000334
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1825
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Міхайлаўскі_сабор_(Ліда)

Свята-Міхайлаўскі кафедральны сабор (першапачаткова Касцёл Святога Іосіфа) — праваслаўная царква ў г. Ліда на вул. Савецкай, помнік архітэктуры класіцызму. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. З’яляецца рэдкім прыкладам царквы-ратонды ў каталіцкім дойлідстве.

== Гісторыя ==

Касцёл Святога Іосіфа пры лідскім кляштары піяраў пабудаваны ў 1797—1825 гадах. На будаўніцтва храма 5000 рублёў ахвяраваў Павел I. Кляштар зачынены ў 1832 годзе. Касцёл у 1842 годзе гарэў, у 1863 годзе перароблены на праваслаўную царкву Міхаіла Архангела, пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1960-я гг. будынак быў абсталяваны пад планетарый. У 1971 г. знесена мураваная брама.

== Архітэктура ==

Мураваны храм-ратонда накрыты паўсферычным купалам, завершаны васьмігранным ліхтаром. Да асноўнага круглага ў плане аб’ёму прылягаюць больш нізкія прамавугольныя ў плане аб’ёмы: прытвор з чатырохкалонным порцікам на галоўным фасадзе і двухпавярховая сакрысція па восі ўсход-захад, невялікія рызаліты з поўдня і воўначы. У дэкоры фасадаў выкарыстаны дарычны ордар. Порцік і рызаліты ўвянчаны трохвугольнымі франтонамі. Вокны прамавугольныя. Унутры па перыметры залы размешчаны 8 пар дарычных калон. Побач з касцёлам размешчаны мураваныя аднапавярховы корпус кляштара і аднаярусная званіца.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993. — С. 263—264.
Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. — С. 226—227.
Лідскі Іосіфаўскі касцёл піяраў // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 426. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Шыфр : 412Г000334
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1825
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Міхайлаўскі_сабор_(Ліда)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.