Шыфр : 112Г000691
Датаванне : ХVIII стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Міхайлаўская_царква_(Рамель)

Рамельская Міхайлаўская царква — помнік драўлянага дойлідства ў вёсцы Рамель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

== Гісторыя ==

Пабудавана ў XVIII стагоддзі. У 1905 годзе з захаду да царквы далучана трох’ярусная званіца, завершаная шатровым дахам з галоўкай. У яе ніжнім ярусе хоры на 2 слупах.
У 1989 годзе царква аддадзена веруючым. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

== Архітэктура ==
Царква 2-зрубная, складаецца з амаль квадратнага ў плане асноўнага і пяціграннага алтарнага зрубаў, накрытых агульным вальмавым дахам. Вільчык даху з боку галоўнага фасада прарэзаны глухім барабанам з галоўкай. Сцены вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі і завершаны простым карнізам з зубчастым падзорам. Інтэр’ер зальны з плоскай бэлечнай столлю.

== Літаратура ==
«Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 413—414
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 112Г000691
Датаванне : ХVIII стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Міхайлаўская_царква_(Рамель)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.